Спаса-Праабражэнская царква (Медна)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідства. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Медна Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1848 годзе з дрэва на месцы драўлянай капліцы. АрхітэктураАрхітэктурная выразнасць храма дасягаецца сродкамі прасторава развітай аб'ёмнай кампазіцыі. Да прамавугольнага ў плане зруба праз невялікі бабінец далучаецца зграбная 1-ярусная званіца аднолькавай вышыні з асноўным аб'ёмам і накрытая 2-схільным гонтавым дашкам з макаўкай па цэнтры. Эфектна выглядае рытмічнае спалучэнне 3-вугольных абшытых «у елку» франтонаў гонтавых дахаў. Вальмавы схіл над алтарнай сцяной завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю храма ўносіць левая прыбудова нізкай рызніцы пад 1-схільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, па вуглах абшыты дошкамі. Інтэр'ерУнутры брусчатыя неашаляваныя сцены малітоўнай залы афарбаваны алеем. Апсіда ўнутры храма вылучана простым дашчатым іканастасам. Абраз 17—18 ст. «Іаан Багаслоў» і 3 святочныя абразы ў сярэбраных рызах на паўднёвай сцяне малітоўнай залы. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia