Спаса-Праабражэнская царква (Смальяны)
![]() Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга — праваслаўны храм, помнік архітэктуры. Размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове 18 стагоддзя[1] з дрэва. ГісторыяУ 1930-х гадах будынак быў адабраны ў Царквы і ў ім працаваў спіртзавод[1]. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства стылю барока. Манументальны крыжова-купальны будынак 3-яруснай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы ярус — абхадная галерэя-гульбішча пад 1-схільным дахам, другі — 4-гранны аб'ём, завершаны па гранях трохвугольнымі франтонамі і фланкіраваны з франтальнага фасада дзвюма 2-яруснымі (васьмярык на чацверыку) шатровымі вежамі, трэці — 8-гранны светлавы барабан, накрыты звонападобным гранёным купалам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі[1]. Інтэр'ер і іканастасУ інтэр'еры акаймаваны балюстрадай светлавы барабан з купальным перакрыццем падтрыманы аркай і 2 слупамі. Апсіда вылучана ярусным разным іканастасам, пры ўваходзе размешчаны хоры. Купальны плафон і грані барабана пакрыты размалёўкай «Дванаццаць апосталаў» (18 ст.). Абразы «Жанчыны-міраносіцы» (канец 18 ст.), «Каранаванне Маці Божай» (18 ст.), «Укрыжаванне» (19 ст.), «Святы Мікалай» (1851), «Тайная вячэра» (1-я палавіна 19 ст.). Напрастольны крыж 1-й палавіны 19 ст. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia