Спаса-Праабражэнская царква (Хаціслаў)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Хаціслаў (Маларыцкі раён). Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Пабудавана ў 1799 г. У 1867 г. да царквы прыбудаваная званіца. У 1989 г. царква аддадзеная вернікам (з 1990 г. на рэстаўрацыі). Архітэктура![]() ![]() ![]() ![]() Асноўны зруб прамавугольны ў плане са зрэзанымі ў заходняй частцы вугламі і вузкі трохгранны бабінец накрыты агульным двухсхільным дахам з гранёным барочным купалам у цэнтры. Такія ж купалкі ў цэнтры больш нізкага шматсхільнага даху над пяціграннай апсідай і над дзвюма трох’яруснымі вежамі, якія фланкіруюць галоўны фасад. Трох’ярусны галоўны фасад мае прасторавую структуру, па вертыкалі падзелены на тры часткі, размешчаныя пад вуглом адна да адной. Сярэдняя частка завяршаецца трохвугольным франтонам, пакатыя бакавыя нагадваюць валюты мураваных храмаў позняга барока і ракако. Інтэр’ерУ інтэр’еры дамінуе цэнтральнае памяшканне, перакрытае зрубным люстраным скляпеннем. Бабінец з хорамі пад ім і алтарны зруб маюць плоскасную бэлечную столь. Апсіда вылучана шмат’ярусным разным іканасіасам, створаным у 1830-я гг. ЗваніцаПабач з царквой размешчана трох’ярусная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная шатровым дахам з дэкаратыўнымі какошнікамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia