Спаса-Праабражэнская царква (Шумакі)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква, помнік дойлідства готыкі і рэнесансу. Знаходзіцца на захад ад вёскі Шумакі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, на правым беразе р. Лясная. Помнік рэспубліканскага значэння. Паводле падання пабудавана як прысядзібная царква князя I. Шуйскага з цэглы раскіданага палаца Радзівіла, які прайграў яго ў карты ў 1609 годзе. Архітэктура![]() Невялікі кампактны мураваны храм складаецца з прамавугольнага аб’ёму, які спалучаецца з масіўнай паўкруглай апсідай, агульны 2-схільны дах над якой пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у канічнае пакрыццё. Па цэнтры даху ўзвышаецца купалок на драўляным 8-гранным барабане. Вытанчаную пластыку фасадам надаюць шырокія лапаткі ў прасценках стральчатых аконных праемаў, прафіляваны і крапаваны паддахавы карніз, што сведчыць аб уплыве ранняга барока. Аконны праём апсіды запоўнены каляровым вітражом у выглядзе крыжа. Уваход арганізаваны праз прыбудаваны пазней нізкі прытвор пад 2-схільным дахам. Прастора малітоўнай залы перакрыта цыліндрычным з распалубкамі скляпеннем, сцены крапаваны лапаткамі, адпаведнымі вонкавым. Інтэр’ер![]() Інтэр’ер упрыгожаны іканастасам 18 стагоддзя з разнымі ў стылі барока царскімі варотамі. У царкве можна ўбачыць абразы «Пакроў Багародзіцы» (1751) і «Віленскія мучанікі» (19 ст.). Званіца![]() Званіца першапачаткова ўзвышалася над прытворам і па форме нагадвала гранёны барабан. Пазней разабрана, замест яе на царкоўным двары была пабудавана простая і зграбная драўляная званіца, вырашаная ў традыцыях народнага дойлідства (перабудавана ў 1930-я гады). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia