Спаса-Праабражэнскі манастыр (Хмелева)
Спаса-Праабражэ́нскі манасты́р у Хме́леве, Хме́леўскі манасты́р — мужчынскі манастыр у вёсцы Хмелева Жабінскаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У манастыры захоўваецца Спіс міратачывай Чанстахоўскай іконы Божай Маці. Паводле падання Чанстахоўская ікона адносіцца да ліку тых сямідзесяці ікон, якія былі напісаны апосталам Лукой[1]. Было знята два фільмы, прысвечаныя настаяцелю манастыра Серафіму і яго абіцелі — «Серафімавы браты» і «Адзін дзень з жыцця манаха»[1]. Царква ў гонар Праабражэння ГасподнягаНа заходняй ускраіне вёскі, каля могілак. Пабудавана ў 1771 — 1774 гг. з дрэва, перабудоўвалася ў 1860-я гг., адрамантавана ў 1985 г. У 19 ст. перад царквой адасоблена пастаўлена драўляная двух'ярусная званіца каркаснай канструкцыі. Па пастанове Сінода Беларускага Экзархата 2.3.2000 г. пры царкве створана Спаса-Праабражэнская мужчынская пустынь. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Мае цэнтрычна-крыжовую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю з пяціграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа вальмавых бляшаных дахаў завершана фігурнай барочнай вежай з макаўкай. Да галоўнага фасада дабудаваны нізкі шырокі прытвор з лесвічным каскадам. Вертыкальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі і стральчатымі акрннымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках, па вуглах дэкарыраваны руставанымі лапаткамі. Храм узняты на высокі падмурак. Інтэр'ерУ інтэр'еры 2 калоны падтрымліваюць бэлькі прасветаў бакавых прыдзелаў, над уваходам хоры. Драўляны іканастас, створаны ў 1830-я гг., вылучае апсіду. Абразы 18 — 19 ст. : «Маці Божая Чэнстахоўская», «Архідыякан Сцяфан», «Феадосій Чарнігаўскі» У 1889 г. ў асноўны ківот быў памешчаны абраз «Маці Божая», набыты прыхаджанамі ў гонар выратавання імператара Аляксандра II ад забойства ў 1888 г.[2] Царква ў гонар Чанстахоўскай іконы Маці БожайПерад Праабражэнскай царквой. Пабудавана ў 2002 г. з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам, да якога далучана пяцігранная апсіда. Двухсхільны чарапічны дах па цэнтры завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia