Спаса-Праабражэнскі сабор (Слонім)
Спаса-Праабражэнскі сабор — праваслаўны храм у г. Слонім, размешчаны па адрасе вул. Пушкіна, 1. Гісторыя![]() Пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. з цэглы на месцы касцёла канонікаў латэранскіх рэгулярных XVII ст., заснаванага ў 1635 годзе пінскім біскупам Яўхімам Гарбацкім і Я. С. Сапегам (старэйшы сын канцлера Л. І. Сапегі) з наданнем маёнтка Дарава. Верагодна, волю памерлага брата выканаў у 1650 годзе падканцлер вялікі літоўскі, староста слонімскі К. Л. Сапега. Кляштарны комплекс знаходзіўся на краі Рыначнай плошчы. Займаў квартал паміж вуліцамі Студэнцкай і Панасаўскай, уключаў мураваны касцёл Божага Цела, 2-павярховы жылы і аднапавярховы гаспадарчы карпусы, сад, агарод. Касцёл, пабудаваны ў рэнесансным стылі, меў шчытавы фасад, гранёную апсіду, бакавыя капліцы. Кляштар скасаваны ў 1832 годзе і зруйнаваны, касцёл быў перароблены пад Спаса-Праабражэнскі праваслаўны сабор. Храм разбураны ў 1950-я гады, з 2000 г. аднаўляецца. Архітэктура![]() Архітэктурна-стылёвай і кампазіцыйнай асновай храма з'яўляецца папярэдні барочны касцёл. Выцягнуты па падоўжанай планіровачнай восі крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай і бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам двухсхільных дахаў узведзены васьмігранны барабан, накрыты самкнутым сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні і адзначаны па вуглах такімі ж галоўкамі на васьмігранных шыях. Тарцы аб'ёмаў завершаны двух'яруснымі крапаванымі лапаткамі і барочнымі франтонамі. Фасад фланкіраваны чатырохграннымі выступамі вежаў з макаўкамі ў завяршэнні і вылучаны па цэнтры нізкім прамавугольным прытворам пад двухсхільным дахам. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі праёмамі і пілонамі-контрфорсамі ў прасценках. Перад храмам узведзена трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia