Спаса-Узнясенская царква (Кіявічы)
Спаса-Узнясенская царква — царква ў Кіявічах Капыльскага раёна, пабудаваная ў 1882 годзе[1]. Гісторыя![]() На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палове 19 ст. на сродкі мясцовых жыхароў з цэглы на месцы храма 1752 года. Да 1990-х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, адноўлена, дзейнічае.[2]. АрхітэктураПадоўжна-восевая кампазіцыя, цаглянай, абтынкаванай Спаса-Узнясенскай царквы складаецца з асноўнага кубічнага аб'ёму, трохапсіднай алтарнай часткі, бабінца з трох'яруснай званіцай[2]. Над асноўным аб'ёмам — васьмігранны светлавы барабан са шлемападобным гранёным купалам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны плоскія нішы, розныя профілі, зубчыкі і г. д., характэрныя для неарускага стылю[2]. Інтэр'ерЗала храма асветлена трайнымі аконнымі праёмамі барабана, абапёртага праз парусы на магутныя сцены, астатнія памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Царква занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia