Спаса-Ушэсцеўская царква (Вялікі Рожан)
Спаса-Ушэсцеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Вялікі Рожан Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Садовая. ГісторыяПабудавана ў 1985—1988 гады з дрэва на месцы храма, збудаванага ў 1845 годзе на сродкі князя Вітгенштэйна. Перад храмам пастаўлена 2-ярусная зрубна-каркасная званіца. Пробашчам з’яўляецца іерэй Віктар Сцяпанавіч Варашкевіч[1]. АрхітэктураВырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX ст. Падоўжаны ў плане прамавугольны зруб завершаны 4-гранным ярусам з цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. З усходняга боку далучана прамавугольная з бакавымі рызніцамі апсіда, завершаная макаўкай, з заходняга — прамавугольны прытвор, 2-схільны дах якога таксама завершаны макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі і квадратнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia