Спас Эмануіл (каменны абразок)
Спас Эмануіл — каменны абразок XII ст., знойдзены на тэрыторыі вакольнага горада Пінска. АпісаннеАбразок, магчыма, зроблены ў Візантыі ці мясцовымі майстрамі пад моцным уплывам. Ён мае прамавугольную ніжнюю і паўцыркульную верхнюю частку. Фігурны выступ верхняй часткі з прасвідраванай адтулінай для шнурка ўпрыгожаны візантыйскім крыжам і чатырма кропкамі. Асобныя часткі абразка былі пазалочаны. Выява Хрыста — пагрудная. Клаў, вышыўка на хітоне, арнаментаваны перакрыжаванымі лініямі. Паўзверх хітона накінуты гімацій, які звісае з левага пляча, збіраючыся ў шырокія складкі, і пакрывае краем правае плячо. Вакол галавы німб з перакрыжаваннем. Разьба выканана ў даволі высокім рэльефе. Характар рэльефу і асаблівасці трактоўкі твару Спаса Эмануіла нагадваюць лепшыя ўзоры візантыйскай пластыкі эпохі неакласіцызму. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia