Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,7 км². Найбольшая глыбіня возера 20,8 м, сярэдняя 4,2 м. Даўжыня Спораў складае 1,45 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 4,89 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,38 м³, плошча вадазбору 48 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—20 метраў. На поўначы і захадзе схілы парослыя лесам, на паўднёвым усходзе і ўсходзе разараныя.
Заходняя частка возера глыбакаводная, усходняя — мелкаводная, з плоскім дном. Прыблізна ў цэнтры возера паміж глыбокай і мелкаводнай часткамі размяшчаецца востраў, плошча якога складае 0,015 км². У возеры ёсць 3 вялікія затокі. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м, пакрытыя хмызняком, месцамі зліваюцца з схіламі катлавіны. Месцамі вакол возера забалочаная пойма шырынёй 5—8 метраў. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона высланая глеем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Зарастае да глыбіні 4,5—5,2 м. Праз возера цячэ ракаСпорыца і злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае. Упадае ручай Варонаўка. Таксама з возера Споркі (Малыя Споры) ўпадае ручай.