Спутнік-3
Спутнік-3 (бел.: Спадарожнік-1, аб'ект «Д», Аб'ект Д № 2) — савецкі штучны спадарожнік Зямлі. Аб'ектам «Д» спадарожнік названы па парадкавым нумары тыпу карыснай нагрузкі (аб'ектамі А, Б, В, Г былі розныя віды галаўных частак); запушчаны 15 мая 1958 з касмадрома Байканур палегчанай мадыфікацыяй міжкантынентальнай балістычнай ракеты Р-7 (Спадарожнік-3). Вывад на арбітуПапярэдні запуск (27 красавіка 1958 года) ракеты-носьбіта 8А91 скончыўся аварыяй на 120 секундзе палёту з-за ваганняў ціску ў магістралі акісляльніка. Разгадаць гэтую з'яву ўдалося летам таго ж года, што дазволіла ўдасканаліць ракету далей. Тым часам было прынята рашэнне аб запуску апарата-дублёра аб'ект «Д». Паўторная спроба вываду даследчага спадарожніка (Аб'ект «Д» № 2) на арбіту Зямлі 15 мая 1958 года апынулася паспяховай. Канструкцыя«Спутнік-3» быў першым касмічным апаратам, які валодае ўсімі сістэмамі ўласцівымі сучасным касмічным апаратам. Маючы форму конусу з дыяметрам асновы 1,73 метра і вышынёй 3,75 метра, спадарожнік важыў 1327 кілаграмаў. На борце спадарожніка было размешчана 12 навуковых прыбораў. Упершыню прапаноўвалася ўжыць бартавы магнітафон для запісу тэлеметрыі на тых участках арбіты, якія не былі даступныя наземным станцыям сачэння. Аднак непасрэдна перад стартам была выяўленая яго няспраўнасць, і спадарожнік адправіўся ў палёт з непрацуючым магнітафонам. Упершыню бартавая апаратура прымала і выконвала каманды, перададзеныя з зямлі. Упершыню была выкарыстаная актыўная сістэма тэрмарэгулявання для падтрымання працоўных тэмператур унутры апарата. Электраэнергію забяспечвалі аднаразовыя хімічныя батарэі, у дадатак да якіх для эксперыментальнай праверкі ўпершыню былі выкарыстаныя сонечныя батарэі, ад якіх працаваў невялікі радыёмаяк. Калі ў першых двух спадарожніках перадатчыкі былі зробленыя на радыёлямпах, то ў гэтым перадатчыку былі выкарыстаныя транзістары П403. Праца перадатчыка працягвалася і пасля таго, як асноўныя батарэі вычарпалі свой рэсурс 3 чэрвеня 1958 года. Палёт і праца на арбіцеНа спадарожніку працавалі прыборы, распрацаваныя 7 групамі распрацоўшчыкаў. Прыборы спадарожніка вывучалі склад атмасферы на вышынях палёту, адзначалі канцэнтрацыю зараджаных часціц (пратонаў і касмічных прамянёў), магнітных і электрастатычных палёў, наяўнасць і частату сустрэчы з мікраметэарытамі. Вымярэннем магнітных палёў займалася апаратура, распрацаваная ў "Інстытуце зямнога магнетызму, іанасферы і распаўсюджвання радыёхваль". Частка прыбораў распрацоўвалася ў НДІЯФ МДУ. Адзін з прыбораў ужо паспеў злятаць на другім спадарожніку. Для скарачэння спажыванай магутнасці замест радыёлямп былі ўжытыя транзістары. На іх былі зробленыя двайковыя лічыльнікі і пераўтваральнік напружання для іянізацыйнай камеры. Прыбор для вывучэння выпраменьвання Сонца спажываў магутнасць усяго 2 вата. Менавіта гэты прыбор сілкаваўся і ад хімічных, і ад сонечных батарэй, а дадзеныя з яго адсылаў на зямлю перадатчык (магутнасцю 1 Вт), з электрасілкаваннем ад сонечных батарэй, рабочай частатой якога была абраная частата 20,005 МГц. На гэтай жа частаце працаваў адзін з радыёмаякоў першага спадарожніка, таму магнітафонныя запісы, зробленыя радыёаматарамі ўсяго свету, унеслі неацэнны ўклад у вывучэнне радыяцыйных паясоў Зямлі. Моцна выцягнутая арбіта з мінімальнай адлегласцю ад зямлі каля 217 кіламетраў, а максімальным — 1864 дазволіла ўжо ў 1958 годзе вызначыць бяспечныя для палёту чалавека вышыні арбіт. Спадарожнік працягваў палёт да 6 красавіка 1960 года. Далейшыя распрацоўкіЗ улікам вопыту запуску «Спутніка-3» у КБ Каралёва рыхтаваліся да палёту спадарожнікі №4, №5, №6. Але моцная загрузка КБ ваеннай тэматыкай і пераарыентаванне касмічнай праграмы на палёты да Месяца не дазволілі працягнуць працы па гэтых апаратах. Аднак ідэі былі рэалізаваны ў караблі «Усход» і спадарожніку «Зеніт». |
Portal di Ensiklopedia Dunia