Спірэя белая

Спірэя белая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spiraea alba Du Roi, 1772


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25329
NCBI  410739
EOL  243240
GRIN  t:35265
IPNI  30043519-2
TPL  rjp-1282

Спірэя белая[1] (Spiraea alba) — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Назва

У англійскай мове мае назву «лугавы ласунак» (англ.: meadowsweet).

Батанічнае апісанне

Куст са многімі разгалінаванымі сцябламі. Кветкі белыя або светла-ружовыя 6 мм у дыяметры, сабраны ў густыя групы 10—15 см даўжынёй. Квітнее доўга, з сярэдзіны лета да сярэдзіны восені. Лісце вузкае, цёмнае зверху і светлае знізу. Кара шэрая або чырвоная, гладкая, лушчыцца са ствала роўнымі палосамі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце на вільготных лугах у ЗША.

Практычнае выкарыстанне

Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Spiraea alba - Plant Finder. Праверана 4 жніўня 2019.

Літаратура

Спасылкі

  • Спирея белая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya