Спірэя дубраўкалістая
Спірэя дубраўкалістая[1] (Spiraea chamaedryfolia) — від кветкавых раслін роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна і меданос. АпісаннеМарозаўстойлівы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Цвіце ў маі—чэрвені, плоданасіць у ліпені—жніўні. Лісце шырокадаўгавата-яйкападобнае, востраканцовае, ля асновы закругленае або клінавата звужанае, край да сярэдзіны суцэльны, а бліжэй да заканчэння пласцінкі двойчы пільчаты. Даўжыня ад 3,5 см да 4,5 см. Верхні бок лісця ярка-зялёнага колеру, ніжні — шызы. Белыя кветкі сабраны ў 6—20-кветкавыя шчыткападобныя суквецці. Кветаножкі голыя. Плады — голыя лістоўкі, якія змяшчаюць дробнае, плоскае, карычневае, крылатае насенне. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia