Спіс прыродных запаведнікаў УкраіныПрыродныя запаведнікі Украіны - гэта прыродаахоўныя, навукова-даследчыя ўстановы агульнадзяржаўнага значэння ва Украіне, пакліканыя захоўваць у натуральным стане тыповыя або выключныя для пэўнай ландшафтнай зоны прыродныя комплексы з усёй сукупнасцю іх кампанентаў, вывучаць прыродныя працэсы і з'явы, якія адбываюцца ў іх, распрацоўваць навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя, эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалагічнай бяспекі. Участкі зямлі і воднай прасторы, якія належаць да запаведнікаў, вылучаюцца з гаспадарчага карыстання. Запаведнік - гэта вышэйшая форма аховы прыродных тэрыторый ва Украіне, прыродная лабараторыя, дзе вядуцца комплексныя навуковыя даследаванні. Сёння на тэрыторыі Украіны налічваецца 19 прыродных запаведнікаў. Адным з найстарэйшых на тэрыторыі Украіны З'яўляецца Крымскі прыродны запаведнік. Пачаткам аховы тэрыторыі, якая ўваходзіць цяпер у яго склад, лічыцца стварэнне ў 1913 г. "заказніка імператарскіх паляванняў". Пасля ўстанаўлення ў Крыме савецкай улады, 30 ліпеня 1923 г. дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР на месцы імператарскага заказніка быў створаны запаведнік плошчай звыш 16 тысяч га. У цяперашні час Крымскі запаведнік з'яўляецца самым буйным прыродным запаведнікам Украіны, агульная плошча запаведніка (уключаючы тэрыторыю філіяла «Лябяжы выспы») складае 44175 га. Самы маленькі па плошчы запаведнік Украіны - Мыс Марцьян, заснаваны ў 1973 г. Плошча запаведніка — 240 га (у тым ліку і прылеглая да мыса акваторыя Чорнага мора). Сумарная плошча тэрыторыі прыродных запаведнікаў Украіны складае 1 916,6 км2. З 19 прыродных запаведнікаў у зоне змешаных лясоў знаходзяцца 4 (Палескі, Ровенскі, Драўлянскі, Чэрэмскі), у лесастэпавай зоне — 3 (Расточча, Медаборы, Каніўскі), у стэпавай зоне — 7 (Дняпроўска-Арыльскі, Казантыпскі, Луганскі, Апуцкі, Украінскі стэпавы, Еланецкі стэп, Міхайлаўская цаліна), у Карпатах — 1 (Гарганы), у Крымскіх гарах — 4 (Карадагскі, Крымскі, Мыс Марцьян, Ялцінскі). Спіс прыродных запаведнікаў Украіны
Гл. таксама
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia