Спіс саюзных рэспублік СССРКанстытуцыйны парадакПаводле Канстытуцыі СССР 1977 года (гл. 8, арт. 71) рэспублікі Савецкага саюза размешчаныя ў наступным парадку:
У гэтым жа парадку дэвізы саюзных рэспублік размешчаныя на гербе СССР. Парадак прыблізна адпавядае колькасці насельніцтва на момант стварэння рэспублік. Колькасць саюзных рэспублік у Савецкім Саюзе змянялася ад 4 да 16. У момант утварэння 30 снежня 1922 года СССР складаўся з 4 рэспублік (РСФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР, Закаўказская СФСР). Апошняя, паводле канстытуцыі 5 снежня 1936 года была падзелена на Азербайджанскую, Армянскую і Грузінскую ССР, тады жа Казахская АССР і Кіргізская АССР РСФСР былі ператвораны ў Казахскую ССР і Кіргізскую ССР. У выніку нацыянальна-дзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік у Сярэдняй Азіі 1924-25 гг. да СССР далучыліся Узбекская ССР і Туркменская ССР (утвораныя пастановай ЦВК СССР ад 27 кастрычніка 1924, дэкларацыя аб утварэнні прынятая ў лютым 1925 на Устаноўчых з'ездах рад рэспублік і афіцыйна прынятая на Трэцім з'ездзе рад у маі 1925); 16 кастрычніка 1929 3-і ўсетаджыкскі з'езд рад прыняў дэкларацыю аб пераўтварэнні Таджыкскай АССР у Таджыкскую ССР і 5 снежня 1929 ЦВК СССР зацвердзіў гэта рашэнне. 31 сакавіка 1940 пасля далучэння часткі тэрыторыі, атрыманых СССР ад Фінляндыі па Маскоўкага мірнага дагавора 12 сакавіка 1940 Карэльская АССР была ператворана ў Карэла-Фінскую ССР, але 16 ліпеня 1956 яна была ператворана зваротна ў Карэльскую АССР РСФСР. У жніўні 1940 былі прыняты ў СССР Малдаўская ССР (2 жніўня), Літоўская ССР (3 жніўня), Латвійская ССР (5 жніўня) і Эстонская ССР (6 жніўня). На момант распаду (1991) СССР складаўся з 15 саюзных рэспублік. У парадку памяншэння плошчы
У парадку памяншэння колькасці насельніцтваПа дадзеных перапісы 1989 года.
У парадку памяншэння шчыльнасці насельніцтва
Алфавітны парадак![]() Парадак алфавітны, нумары па карце: |
Portal di Ensiklopedia Dunia