Стакгольмскі каралеўскі палац
![]() Стакгольмскі каралеўскі палац (шведск.: Stockholms slott) — афіцыйная рэзідэнцыя шведскіх манархаў на параднай набярэжнай вострава Стадхольмен у цэнтры Стакгольма. ГісторыяУ Сярэднявеччы на месцы палаца высіўся Стакгольмскі замак, закладзены Біргерам Ярлам для абароны воднага шляху з Балтыкі ў Маларэн. З будаўніцтва гэтага замка пачалася гісторыя горада Стакгольма. Пры Юхане III пануры замак змяніла элегантная рэзідэнцыя, вытрыманая ў духу рэнесансу. Да канца XVII ст. яна была палічана састарэлай, і ў 1690-97 гг. па праекце Тэсіна Малодшага на яе месцы быў збудаваны барочны палац. Неабходна, адзначыць, што да Новага часу каралеўскі палац працягваў служыць не толькі месцам размяшчэння каралеўскай сям’і, але і ўрада Швецыі. ![]() Сучасны палац7 мая 1697 г. ледзь дабудаваны палац згарэў дашчэнту, і Тэсін прыступіў да будаўніцтва сучаснага будынка на 600 пакояў, з фасадам даўжынёй у 120 метраў. Цікава, што знакаміты пажар 1697 года, у выніку якога таксама ледзь не загінула каралеўская сям’я і не згарэла цела караля Карла XI, які спачыў незадоўга да пажару, пачаўся ў пакоях брандмайстара, які адказваў за супрацьпажарную бяспеку палаца. З-за эканамічных цяжкасцяў будаўніцтва новага будынка палаца зацягнулася да 1754 г., а паўночна-заходняе крыло было завершана толькі ў 1760 г. Падобна Мадрыдскаму каралеўскаму палацу, рэзідэнцыя шведскіх каралёў, з яе цяжкімі сіметрычнымі масамі, абавязана сваім знешнім выглядам апошняму неажыццёўленаму бернініеўскаму праекту палацца Барберыні. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia