Станькаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)
Ста́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Станькава. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна, адначасова ў склад сельсавета з Зенькавіцкага сельсавета Уздзенскага раёна перададзена вёска Ліпавец і хутар Закоссе[1]. У маі 1960 года ў склад Дзяржынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Арэхаўка, Вінаградаўка, Гарадзея, Зварыкаўшчына, Кукшавічы, Малінаўка, Марс, Пагулянка, Рабінаўка, Цвяткова і Юпіцер)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 21 населеных пунктаў[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Булыншчына, Бязодніца, Войтаўка 1, Войтаўка 2, Вялікая Шатаноўшчына, Вясёлы Вугал, Глухоўшчына, Леніна, Ліхачоўшчына, Ляхавічы, Малая Шатаноўшчына, Нарэйкі, Пенькавічы, Пісараўшчына, Плоскае, Рабцаўшчына, Сівожанка, Студзянка і пасёлак Сасновы Бор)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2727 чалавек[5], з іх 75,2 % — беларусы, 19,1 % — рускія, 3,2 % — украінцы, 1,3 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (40 населеных пунктаў) — 3102 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia