Негарэлае
Негарэ́лае[3] (трансліт.: Nieharelaje, руск.: Негорелое) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Баранавічы. Насельніцтва 971 чал. (2010)[2]. ГеаграфіяЗнаходзіцца на рацэ Ператуць. За 10 км на паўднёвы захад ад Дзяржынска, за 48 км ад Мінска. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Мінскам, Дзяржынскам, Баранавічамі, Уздой, Стоўбцамі. ГісторыяВядомы з XVI стагоддзя як паштовая станцыя на дарозе Менск — Новагародак у Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1588 годзе ў складзе Койданаўскага графства Радзівілаў, 18 дымоў, у складзе Койданаўскага графства. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Койданаўскай воласці. У 1794 годзе ў маёнтку Негарэлае было 272 двары, З вінакурні, 2 млыны. У 1800 годзе вёска, фальварак, панскі двор, мост на раку Ператуць, уладанне князя Д. Радзівіла, У XIX — пачатку XX стагоддзяў належала Чапскім. У 1871 годзе праз Негарэлае прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка. У 1921—1939 гадах савецкая пагранічная станцыя, мела заставу, мытню, кантрольна-прапускны пункт 16-га Дзяржынскага пагранатрада. З 1924 года ў Койданаўскім раёне, з 1932 года цэнтр сельсавета Дзяржынскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак у Мінскім, з 1939 года — у Дзяржынскім раёнах. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут канцлагер (філіял лагера ў Масюкоўшчыне). З 2009 года пасёлак у складзе Негарэльскага сельскага савета. Насельніцтва
ЭканомікаПрацуюць завод па вырабе вулляў, лясгас, хлебапекарня, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, сярэдняя, базавая і музычная школы, дзіцячы сад, кінатэатр, бібліятэка, бальніца, паліклініка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр. Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia