Станіслаў Іванавіч Крэпскі
Станіслаў Іванавіч Крэпскі (нар. 1949, в. Раўчак, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, краязнаўца, філолаг. Падпалкоўнік унутраных войск запасу. З’яўляецца намеснікам кіраўніка асацыяцыі праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля». БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Раўчак каля в. Пухавічы. Скончыў Раўчацкую пачатковую школу і сярэднюю школу ў Пухавічах (1966). У 1971 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. Служыў ва Узброеных Сілах СССР у вайсковым злучэнні, якое дыслацыравалася ў Мар’інай Горцы. Пазней ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Выйшаў у запас у званні падпалкоўніка ўнутраных войскаў. У час службы ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы электронікі. З 2017 года працуе выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва. ТворчасцьАўтар шматлікіх метадычных распрацовак заняткаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы юнакоў. Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 2002 года, першай ілюстраванай кніжкай стала «Дзедавы калыханкі». Вядомы творамі «Кросны жыцця», «Зазірнуць за гарызонт» і «Маня-Марыя». Зборнік прозы «Зазірнуць за небасхіл» (2020)[1]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia