Станіслаў Іосіфавіч Дробыш
Станіслаў Іосіфавіч Дробыш (17 сакавіка 1939, в. Заграддзе, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 31 кастрычніка 2013) — беларускі харавы дырыжор, педагог. Прафесар (1994). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (кваліфікацыя «Бухгалтар-эканаміст», 1960), Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага (спецыяльнасць «Харавое дырыжыраванне», 1972). Працаваў у Доме культуры Мінскага аўтамабільнага завода (1961—1962), Доме культуры будаўнічага трэста № 5, Палаце культуры вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Мінскпрамбуд» (1964—1993), Палаце культуры прафсаюзаў (1993—1998), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1977, факультэт музычнага мастацтва, кафедра беларускай народнапесеннай творчасці, з 1981 — загадчык кафедры, адначасова з 1979 — мастацкі кіраўнік вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Валачобнікі»). Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка работы з народным хорам; развіццё навыкаў народнапесеннага выканальніцтва; стылявыя асаблівасці народнага харавога выканальніцтва і яго мясцовых традыцый. УзнагародыЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia