Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч
Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч (23 лютага 1907, в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 6 лістапада 1980) — беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Псеўданімы: Алесь Крыга, Дзівасіл, С. Крушыніч, А. Скіба, Алесь Скіба, Раман Шарупіч ; крыптонімы: Ст. Ст., Др. Ст. Ст. БіяграфіяПаходзіць са знакамітага ў беларускім руху роду Станкевічаў, пляменнік Яна Станкевіча па матчынай лініі. ![]() Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназііі. Скончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя (1933), абараніў магістарскую дысертацыю «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У 1936 годзе набыў годнасць доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за даследаванне «Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі»[2]. Састаяў у Беларускім студэнцкім саюзе. Адзін з кіраўнікоў Таварыства прыяцеляў беларусаведы, рэдактар часопіса «Студэнцкая думка». Выкладаў у Віленскім універсітэце, у 1937—1938 гадах працаваў у Югаславіі і Балгарыі. У перыяд акупацыі Беларусі быў бургамістрам Барысаўскай акругі, акруговым намеснікам Беларускай цэнтральнай рады ў Баранавічах. З лета 1944 года — у Германіі. У пачатку 1945 года рэдактар газеты «Раніца» (выдавалася ў Берліне), быў першым старшынёй «Антыбальшавіцкага блоку народаў» (1946). Садзейнічаў адкрыццю філіяла Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Мюнхене, выданню часопіса «Запісы», быў яго рэдактарам. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода», Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен). З 1962 года жыў у ЗША. Старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання (1963—1965). Рэдактар газеты «Беларус» (1963—1980). Аўтар кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гг.» (1967). Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША)[3]. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia