Мікалай Шчорс
Мікалай Шчорс (1913, Новы Свержань, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць — 22 снежня 1995, Даўнт-Мора, Фларыда, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Брат Барыса і Ігара Шчорсаў. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны. БіяграфіяНарадзіўся ў 1913 г. у в. Новы Свержань Мінскага павета ў Расійскай імперыі (сёння — Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) у сям’і Васіля і Сафіі Шчорсаў. Меў братоў — Барыса і Ігара. ![]() Скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта імя Стафана Баторыя, займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю, у 1935—1937 гг. старшыня Беларускага студэнцкага саюза. У 1939 г. выехаў у Варшаву, з 1940 г. старшыня Беларускага камітэта ў Варшаве. Кіраўнік г.зв. «групоўкі Шчорса», якая цесна супрацоўнічала з нямецкім абверам і разглядала падзеі будучай акупацыі як магчымасць стварыць беларускую дзяржаву пад нямецкім пратэктаратам. На пасяджэнні беларускага актыву ў Берліне 19 чэрвеня 1941 г. выбраны старшынёй Беларускага нацыянальнага цэнтра, які разглядаўся як урад будучай Беларусі. Аднак праз тры тыдні, пасля наведвання Беларусі, адмовіўся ад палітычнай дзейнасці. Вярнуўся ў Варшаву, дзе цягам пяці гадоў узначальваў Беларускі камітэт. У 1941 г. дзякуючы Шчорсу мітрапаліт ПАПЦ Дзяніс пагадзіўся высвяціць беларускіх епіскапаў для будучай БАПЦ. З восені 1944 г. у Германіі. 5 мая 1946 г. прымаў удзел у I з’ездзе беларускіх праваслаўных вернікаў у Рэгенсбургу, на якім быў абраны яго старшынёй. Прымаў удзел у пасяджэнні XI Пленуму БЦР 24 верасня 1945 г. (Эшэрсбекен, пад Вюрцбургам), дзе было прынята рашэння часова прыпыніць дзейнасць БЦР. У 1946—1947 гг. узначальваў Беларускае праваслаўнае аб'яднанне, падтрымаў аднаўленне Беларускай цэнтральнай рады: другі віцэ-прэзідэнт (9 мая 1948—1952 гг.).[1] З 1949 г. жыў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку. У 1950—1951 гг. узначальваў Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт (ЗБАДК), ініцыятар стварэння Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, яго першы старшыня (1951—1955 гг.). У 1951 г. М.Шчорс дамагаўся ад Дзярждэпартамента ЗША ўвядзення беларускіх перадачаў на радыёстанцыі «Голас Амерыкі»:
7 жніўня 1955 г. на пасяджэнні Міжарганізацыйнай нарады прадстаўнікоў беларускіх арганізацый штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі, Мікалай Шчорс нечакана для ўсіх заявіў пра тое, што пакідае пасаду старшыні БККА. Сыход тлумачыўся рознымі няўдачамі, найперш невыкананнем галоўнай мэты статуту БККа — аб’яднанне ўсёй беларускай эміграцыі. Доктар Шчорс разумеў, што дасягнуць пэўных прэферэнцый ад амерыканскіх уладаў, не маючы супольнай арганізацыі, не магчыма. На пасяджэнні ўправы БККА 21 жніўня 1955 г. грамадскія дзеячы звярнуліся да М.Шчорса з просьбай застацца на пасадзе старшыні, прынамсі фармальна, да часу правядзення II Кангрэсу беларусаў Амерыкі:
Мікалай Шчорс пагадзіўся на просьбу членаў арганізацыі. У 1956 г. ён зрабіў чарговую спробу аб’яднаць беларускую грамаду ў ЗША, гэтым разам навязаўшы кантакты непасрэдна з БАЗА. Ім быў распрацаваны статут будучай агульнай арганізацыі[4]. Аднак у чарговы раз спробы аб’яднання правалілася. Прыхільнікі БЦР, якія не жадалі ні з кім аб’ядноўвацца зрабілі закіды Шчорсу. У органе БЦР у Амерыцы — газеце «Беларускае слова» (Кастрычнік 1958 г. № 2 (3)) з’явіўся артыкул «Дарэмныя намаганьні» А.Аркея[5] Аркей абвінаваціў Шчорса, што ён звязаўся з «крывіцкім рухам», які ёсць не беларускім у сутнасці, у чужой агентурай. У 1955 г. разам з Ю. Сабалеўскім, М. Паньковым, І. Касяком, В. Чабатарэвічам, Л. Савёнкам, Л. Галяком стварыў Камітэт незалежнай Беларусі. У 1953 г. узначаліў створаную 14 кастрычніка 1951 г. (Нью-Ёрк) арганізацыю паняволеных народаў Расіі «Клуб Праметэй». Мікола Шчорс як дэлегат БККА і БЦР прымаў удзел у слуханнях падкамісіі замежных спраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША 15 ліпеня 1953 г.[6] пра рэзалюцыю № 58 аб навязванні непасрэдных дыпламатычных стасункаў ЗША з БССР і УССР. Мікола Шчорс заўважаў:
Мікалай Шчорс даводзіў, што ўхваленне рэзалюцыі будзе карысным як ЗША, так і Беларусі з Украінай, бо найперш аслабіць савецкую прапаганду[8]:
Мікалаю Шчорсу таксама належала ініцыятыва супрацоўніцтва БККА са Спецыяльнай камісіяй даследавання бальшавіцкіх рэпрэсій у дачыненні нерускіх народаў СССР (камісія кангрэсмена Чарльза Керстена). У 1954 г. ён наведаў камісію з дакументамі, якія пацвярджалі рэпрэсіі з боку камуністычнай Масквы ў дачыненні беларускага народа. Да дакументаў былі далучаны адмыслова напісаныя ўспаміны сведкаў і ахвяр рэпрэсій у СССР і матэрыялы з гісторыі Беларусі, напісаныя Л.Галяком, М.Шчорсам, І.Касяком. 14 снежня 1958 г. М.Шчорс разам з Я.Станкевічам стварылі Беларуска-амерыканскі саюз[10]. Даволі хутка М.Шчорс зразумеў марнасць сваіх аб’яднаўчых высілкаў і канчаткова адышоў ад актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці, з’ехаў у памежны з Канадай Плацбург (штат Нью-Ёрк), дзе меў клініку, з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Амерыканскай асацыяцыі хірургаў. Мікалай Шчорс займаўся дабрачыннай дзейнасцю: быў адным з асноўных фундатараў падчас пабудовы царквы ў Саўт-Рыверы, ахвяраваўшы 6,5 тысяч долараў. Кожны год на 25 Сакавіка Мікалай Шчорс прыжджаў у Саўт-Рывер, каб адзначыць з землякамі Дзень незалежнасці БНР. Пасля выхаду на пенсію пераехаў у Фларыду.
Працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia