Станіслаў Вінцэнтавіч Казура
Станіслаў Вінцэнтавіч Казура (польск.: Stanisław Kazuro; 2 жніўня 1881, фальварак Тэклінопаль (цяпер Пастаўскі раён) — 30 лістапада 1961) — кампазітар, харавы дырыжор, педагог. БіяграфіяУ 1910 годзе скончыў Варшаўскую кансерваторыю, акадэмію «Санта-Чэчыля» ў Рыме (1914), затым вучыўся ў Сарбоне (Парыж). У 1914—1916 гадах быў харавым дырыжорам Варшаўскай філармоніі. З 1916 года выкладаў музычна-тэарэтычныя прадметы, спевы і харавое дырыжыраванне ў Варшаўскай кансерваторыі, дзе стварыў першы ў Польшчы факультэт, які рыхтуе настаўнікаў спеваў для агульнаадукацыйных школ. Напісаў падручнікі для агульнаадукацыйных і музычных школ. У канцы 1910-х гадоў арганізаваў хор «300 дзяцей Павісля» (раён Варшавы), аратарыяльны хор Варшаўскай філармоніі, Польскую народную капэлу і інш. У 1940—1944 гадах выкладаў у Тайнай варшаўскай кансерваторыі. У 1945—1951 гадах — прафесар і рэктар Вышэйшай музычнай школы ў Варшаве. Памёр Станіслаў Вінцэнтавіч 30 лістапада 1961 года. Пахаваны на могілках у Варшаве. ТворчасцьАўтар харавых і вакальна-сімфанічных твораў. Яму належаць таксама оперы «Казка» («Bajka», 1916) і «Вяртанне» («Powrot», 1936), араторыі, сімфанічная паэма «Маладосць» і інш. У канцы 1920-х гадоў у в. Камаі Пастаўскага раёна Станіслаў Казура запісаў беларускія народныя песні, частку з іх апрацаваў для аматарскіх хароў і голаса сола, у тым ліку «Чырвоная калінанька», «Малады дубочак»[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia