Станіслаў Дзмітрыевіч Дзяканаў
Станіслаў Дзмітрыевіч Дзя́канаў (27 сакавіка 1932, г. Бранск, РСФСР — 2002) — беларускі мастак. БіяграфіяСкончыў у 1957 годзе мастацкую студыю ў Курску. У 1957—1970-я гады жыў і выкладаў у Бранску, пасля ў Гомелі[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 года. Памёр у 2002 годзе. Пасля смерці яго жонка Лія Гаўрылаўна перадала большую частку яго работ найбуйнейшым музеям Беларусі[2]. ТворчасцьСярод твораў на гістарычную тэму: «Напярэдадні» (1969), «Памяць» (1975), «Гаспадары шляхоў» (1977), «Світанку насустрач» і «Памяць бессмяротная» (абедзве 1982), «Герояў, палеглых і жывых, вянчае славаю народ» (1985) і інш. У шэрагу партрэтаў і пейзажаў адлюстраваў унутраны свет чалавека і прыгажосць беларускай зямлі («Беларускі світанак», 1977, серыя «Ваколіцы маёй Навабеліцы», 1992—1997). Піша нацюрморты. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia