Станіслаў Ляшковіч
Станіслаў Ляшковіч (польск.: Stanisław Leszkowicz, 1928, Залазоўе, цяпер Даўгінаўскі сельсавет Вілейскага раёна — 2 ліпеня 2015, Варшава) — доктар эканамічных навук, пісьменнік і публіцыст, аўтар некалькіх кніг успамінаў. Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, сярэднюю ў 1949 годзе ў Польшчы пасля рэпатрыяцыі ў 1945 годзе[1]. Вучыўся ў вышэйшай школе марскога гандлю ў Сопаце. Закончыў вышэйшую школу гандлю ў Варшаве. 40 гадоў працаваў у Міністэрстве міжнароднага гандлю ў Варшаве і за мяжой (Швейцарыя, Аўстрыя, ФРГ). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Быў членам савета Варшаўскай гандлёвай палаты, член рады фонду «Палонія». Актыўна працаваў у стварэнні польскага гаспадарчага самакіравання. Узнагароджаны Залатым Знакам польскай нацыянальнай Гандлёвай палаты. Пахаваны ў Варшаве на Брудноўскіх могілках. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia