Залазоўе
Залазо́ўе[1] (трансліт.: Zalazoŭje, руск.: Залозовье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета. ГісторыяУ лютым 1918 года акупавана Германіяй. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З ліпеня 1919 года знаходзілася пад акупацыяй Польшчы. У ліпені 1920 года занята ненадоўга Чырвонай Арміяй. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Залазоўе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі ў складзе гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2][3][4][5]. У 1939 годзе Залазоўе ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года ўвайшло ў склад Даўгінаўскага сельсавета Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці (з 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года па ліпень 1944 года Залазоўе знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. НасельніцтваВядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia