Станіслаў Уладзіміравіч Сувораў
Станіслаў Уладзіміравіч Сувораў (нар. 19 мая 1993, Капыль, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Гульнявая кар’ераПачынаў футбольную кар’еру ў СДЮШАР горада Капыль, адкуль пазней перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе выступаў за дубль. У канцы 2012 года футбаліст завяршыў кар’еру футбаліста, так і не дэбютаваўшы на прафесійным узроўні. Трэнерская кар’ераУ 2014 годзе стаў трэнерам юнацкай каманды салігорскага «Шахцёра»[2]. У студзені 2020 года футбаліст стаў галоўным трэнерам дубля салігорскага клуба. У верасні 2020 года спецыяліст быў прызначаны на пасаду выконваючага абавязкі галоўнага трэнера, аднак правеў толькі некалькі трэніровачных працэсаў[3]. У студзені 2022 года ўзначаліў трэнерскі штаб петрыкаўскага «Шахцёра»[4]. У лістападзе 2022 года ў ролі асістэнта галоўнага трэнера ўвайшоў у трэнерскі штаб маладзёжнай зборнай Беларусі[5]. Па выніку сезона разам з петрыкаўскім «Шахцёрам» стаў бронзавым прызёрам Першай лігі. У снежні 2023 года вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе стаў асістэнтам галоўнага трэнера[6]. У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію UEFA PRO[7]. У снежні 2023 года стаў галоўным трэнерам салігорскага "Шахцёра", з якім падпісаў двухгадовы кантракт з опцыяй падаўжэння яшчэ на сезон. У пачатку верасня 2024 года, падчас міжнароднай паузы ў чэмпіянаце, быў адпраўлены ў адстаўку. За ўвесь час кіравання салігорскім «Шахцёрам», які меў у складзе маладых гульцоў і быў пазбаўлены магчымасці падпісваць новых, Станіславу Сувораву не ўдалося падняць каманду з зоны вылету ў Першую лігу[8]. ДасягненніТрэнерскія
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia