Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года. Лідарства ў турніры неўзабаве пасля яго пачатку захапілі петрыкаўскі «Шахцёр» і наваполацкі «Нафтан». Пазней, дзякуючы дзевяціматчавай пераможнай серыі, іх здолела абысці «Смаргонь», якая за 4 туры да фінішу забяспечыла вяртанне ў Вышэйшую лігу пасля гадавога перапынку. Хутка выхад у Вышэйшую лігу аформіў і «Нафтан», які на фінішы перахапіў першы радок у «Смаргоні». «Шахцёр» як фарм-клуб не меў права выйсці ў элітны дывізіён, таму за месца ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшую лігу распачалася барацьба паміж «Астраўцом», рагачоўскім «Макслайнам», пінскай «Хваляй» і гомельскім «Лакаматывам». Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» з лікам 5:0, «Макслайн» забяспечыў чацвёрты радок і ўдзел у стыкавых матчах. Склад удзельнікаўПершапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2021 у Вышэйшую лігу выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзіла «Смаргонь» (другі клуб, які мусіў выбываць, — рэчыцкі «Спадарожнік» — зняўся з турніру пасля першага круга і спыніў існаванне). З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне пяці каманд (першыя пяць месцаў занялі «Астравец», рагачоўскі «Макслайн», салігорскі «Партызан», «Асіповічы» і мінскі БДУ), каб павялічыць склад лігі з 12 каманд да 16. Аднак, яшчэ ў канцы 2021 года з’явілася інфармацыя, што склад каманд, якія выходзяць з Другой лігі ў Першую, можа быць зменены, у прыватнасці амаль адразу адмовіўся ад павышэння салігорскі «Партызан», іншыя каманды таксама не маглі гарантаваць удзел у Першай лізе. Замест іх разлядалася магчымасць запрасіць наступныя каманды і нават тыя, што не трапілі ў першыя 8[1]. У студзені 2022 года быў акрэслены склад каманд, якія папоўняць Першую лігу. «Партызан» і БДУ адмовіліся ад пераходу ў дывізіён вышэй; «Астравец», «Макслайн» і «Асіповічы» пацвердзілі ўдзел у Першай лізе. Сярод наступных каманд пінскі «Стэнлес» (6-е месца) і магілёўскі «Дняпро-Юні» (8-е месца) адмовіліся ад павышэння, пагадзілася «Маларыта» (7-е месца). Апошнюю каманду АБФФ абірала паміж ахвочымі да павышэння ўдзельнікамі 1/8 фіналу Другой лігі — «Маладзечна» і гомельскім «Паперпрамам» — і спыніла свой выбар на маладзечанскім клубе[2][3]. Аднак, у лютым мінскія «Крумкачы» паведамілі АБФФ, што адмаўляюцца ад ўдзелу ў Першай лізе і пераходзяць у Другую лігу[4]. Федэрацыя прапанавала вызваленае месца «Паперпраму», але атрымала адмову[5]. Пазней таксама ад удзелу была адхілена «Маларыта», і колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарацілася да 14[6]. 25 лютага быў зацверджаны каляндар Першай лігі, дзе планаваўся ўдзел 14 каманд[7]. 28 лютага ад удзелу ў Вышэйшай лізе адмовіўся брэсцкі «Рух», і АБФФ прапанавала занць вакантнае месца магілёўскаму «Дняпру». 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[8], такім чынам скараціўшы колькасць удзельнікаў Першай лігі да 13. 11 сакавіка 14 клубаў атрымалі ліцэнзію АБФФ «Першая ліга» (13 удзельнікаў турніру і «Дняпро»)[9]. 18 сакавіка была праведзена жараб’ёўка Першай лігі з удзелам 13 каманд[10]. Ужо падчас турніру, у верасні, АБФФ афіцыйна паведаміла, што петрыкаўскі «Шахцёр» як фарм-клуб не мае права выхадзіць у Вышэйшую лігу, таму пры вызначэнні месцаў на павышэнне яго вынікі не будуць улічвацца[11]. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Першую лігу
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
Клубы-ўдзельнікі
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 12 лістапада 2022 Стыкавыя матчыПа выніках сезона рагачоўскі «Макслайн» атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Макслайн» атрымаў перамогу і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год (аднак не быў дапушчаны да ліцэнзавання і ў выніку застаўся ў Першай лізе). Першы матч
Матч у адказ
Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: Football.By Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia