Станіслаў Эдуардавіч Шапечка
Станіслаў Эдуардавіч Шапечка (нар. 24 красавіка 1946) — беларускі лёгкаатлет і трэнер па спартыўнай хадзьбе[1]. Майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1976). Заслужаны трэнер Беларусі (1991)[2]. Спартыўная кар’ераУпершыню Станіслаў Шапечка стартаваў у чэмпіянаце СССР у 1972 годзе ў Кіеве. На дыстанцыі 20 кіламетраў адразу ж увайшоў у дзясятку наймацнейшых — 9-е месца — і быў уключаны ў зборную Савецкага Саюза. У той час яшчэ выступаў Барыс Антановіч Храловіч , які і стаў першым трэнерам Шапечкі[2]. Трэнерская кар’ераСярод выхаванцаў трэнера — пераможца першага розыгрышу Кубка свету, прызёр чэмпіянату свету 1987 і 1993 гадоў у залах Франц Касцюкевіч , уладальнік Кубка СССР Валерый Ярэц, віцэ-чэмпіён СССР Артур Шумак, алімпійцы — Віктар Гінько (5-е месца ў Атланце-1996), Артур Меляшкевіч , Маргарыта Турава (4-е месца ў Афінах-2004), Іван Троцкі , Андрэй Сцепанчук , майстар спорту міжнароднага класа Сяргей Абірала, Ірына Тоўсцік, Тамара Сураўцава[2], неаднаразовы чэмпіён Беларусі Аляксандр Ляховіч, чэмпіён Беларусі Дзмітрый Дзюбін і іншыя. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia