Станіслаў Яўгенавіч Шырокарадзюк

Станіслаў Яўгенавіч Шырокарадзюк
дапаможны біскуп
26 лістапада 1994 — 12 красавіка 2014
Дыяцэзія Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія
3-і дыяцэзіяльны біскуп[d]
12 красавіка 2014 — 2 лютага 2019
Дыяцэзія Харкаўска-Запарожская дыяцэзія
Папярэднік Marian Buczek[d]
Пераемнік Павел Ганчарук[d]
тытулярны біскуп
26 лістапада 1994 — 12 красавіка 2014
Дыяцэзія Surista[d]
Папярэднік William Edwin Franklin[d]
Пераемнік Кшыштаф Уладарчык[d]
апостальскі адміністратар
24 ліпеня 2012 — 12 красавіка 2014
Дыяцэзія Луцкая дыяцэзія
апостальскі адміністратар
2 лютага 2019 — 14 лютага 2020
Дыяцэзія Харкаўска-Запарожская дыяцэзія
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 18 лютага 2020
Дыяцэзія Адэска-Сімферопальская дыяцэзія
Папярэднік Bronislaw Bernacki[d]
каад’ютар[d]
2 лютага 2019 — 18 лютага 2020
Дыяцэзія Адэска-Сімферопальская дыяцэзія

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 23 чэрвеня 1956(1956-06-23) (68 гадоў)

Узнагароды
Афіцэрскі крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Яўгенавіч Шырокарадзюк (26 чэрвеня 1956, в. Карначыўка, Хмяльніцкая вобласць, Украіна) — біскуп Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі.

Біяграфія

У 1980 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, а ў 1981 годзе патаемна ўступіў у Ордэн Братоў Меншых (OFM). Навіцыят і законную фармацыю праходзіў адначасова з вучобаю ў семінарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 1984 года, а вечныя манаскія абяцанні прынёс 26 жніўня 1988 года.

З 1984 года па 1994 год быў пробашчам у Палонным і Славуце ў сваёй роднай дыяцэзіі. 26 лістапада 1994 года быў менаваны дапаможным біскупам у Жытоміры (з 25 лістапада 1998 года — Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія).

Біскупскае пасвячэнне прыняў з рук Папы Яна Паўла II 6 студзеня 1995 года. З 1996 па 2016 год быў дырэктарам дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas-Spes Украіна.

З 24 ліпеня 2012 года выконваў абавязкі Апостальскага адміністратара Луцкай дыяцэзіі. 12 красавіка 2014 года быў прызначаны біскупам Харкаўска-Запарожскім.

2 лютага 2019 года Святы Айцец прызначыў Станіслава Шырокарадзюка OFM біскупам-каад’ютарам Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі са спецыяльнымі паўнамоцтвамі. 18 лютага 2020 Папа Францішак прыняў просьбу аб адстаўцы біскупа Браніслава Бярнацкага і прызначыў яго біскупам[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya