Луцкая дыяцэзія

Луцкая дыяцэзія
Рымскі абрад
Галоўны горад
Краіна
Дата заснавання 28 кастрычніка 1925
Кафедральны сабор Сабор Святых Пятра і Паўла ў Луцку[d]
Тытул іерарха біскуп луцкі
Іерарх Віталій Скамароўскі
Плошча дыяцэзіі
  • 40 300 км²
Насельніцтва дыяцэзіі
  • 2 192 608 чал. (2019)
Колькасць каталікоў 30 000
Афіцыйны сайт rkc.lviv.ua/Cx4.php?L
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луцкая архідыяцэзія (лац.: Dioecesis Luceoriensis, укр.: Луцька дієцезія) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Луцк ва Украіне.

Гісторыя

У канцы XIV стагоддзя ва Уладзіміры было заснавана каталіцкае біскупства, якое ў 1425 годзе было перанесена ў Луцк. Асобнае Луцкае біскупства было ўтворана ў 1404 годзе. У 1795 годзе ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Луцк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. На далучаных землях Кацярына II правяла рэарганізацыю рымска-каталіцкіх дыяцэзій. Луцк стаў цэнтрам Луцка-Жытомірскай дыяцэзіі, у склад якой увайшлі тэрыторыі скасаваных Кіеўскай і Жытомірскай дыяцэзій.

У 1925 годзе Луцка-Жытомірская епархія была падзелена на Луцкую і Жытомірскую, пасля заканчэння савецка-польскай вайны Луцк апынуўся ў складзе Польшчы, а Жытомір — у Савецкай Украіне. 4 студзеня 1945 года разам з групай святароў быў арыштаваны біскуп Луцкі Адольф Шэлонзэк. Святары былі рэпрэсаваныя, а біскуп, дзякуючы актыўнаму ўмяшанню амерыканскіх дыпламатаў, быў асуджаны на высылку за межы СССР. Пасля вызвалення з-пад варты біскуп Шэлонзэк выехаў у Польшчу, пасля чаго Луцкая дыяцэзія фактычна перастала існаваць.

Аднаўленне Луцкай епархіі прыпадае на сярэдзіну 1990-х гадоў. 18 мая 1996 года Папа Ян Павел ІІ аднавіў Луцкую дыяцэзію і прызначыў яе апостальскім адміністратарам мітрапаліта Мар'яна Яворскага. 25 сакавіка 1998 года Маркіян Трафімяк быў прызначаны першым ардынарыем адноўленай дыяцэзіі. 24 ліпеня 2012 года Бенедыкт XVI прыняў адстаўку з пасады ардынарыя Луцкай дыяцэзіі, прызначыўшы замест яго апостальскім адміністратарам біскупа Станіслава Шыракарадзюка. З 12 красавіка 2014 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Віталій Скамароўскі.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya