Старажытнагутнійская мова
Старажытнагутнійская мова — вымерлая мова з групы германскіх моў (паўночная падгрупа). Асімілявана шведскай мовай у XVII—XVIII ст.; рэлікты мовы сустракаюцца ў гутнійскім дыялекце шведскай мовы, распаўсюджаным на востраве Готланд. Прыклад тэксту(урывак з Сагі пра гутаў)
Готланд першым знайшоў адзін чалавек, якога клікалі Тыелвар. У той час Готланд быў так зачараваны, што днём апускаўся на дно мора, а па начах усплываў. Але гэты чалавек упершыню прывёз на востраў агонь, і пасля гэтага той [востраў] ніколі не апускаўся на дно. У гэтага Тыелвара быў сын, якога звалі Хафдзі. І жонку Хафдзі звалі Белай Зоркай. Яны былі першымі жыхарамі Готланда. У першую ноч, у якую яны спалі разам, Белай Зорцы прысніўся сон.
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia