Старакапыльскі сельсавет
Старакапы́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Стары Капыль. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капыльскага (15 населеных пунктаў: Амерыка, Асмолы, Дусаеўшчына, Змаганне, Красны, Навасельцы, Нізкавічы, Новая Палянка, Раскошша, Стары Капыль, Чырвоная Горка, Юрздыка, Якусоўшчына, Янава і пасёлак саўгаса імя Дзяржынскага), Слабада-Кучынскага (7 населеных пунктаў: Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына, Мельнічкі, Мірава, Руднічкі) і Бабаўнянскага (Думічы) сельсаветаў[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia