Стараселле (гарадзішча)
Стараселле — археалагічны помнік каля вёскі Стараселле Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 2 км ад заходняй ускраіны вёскі, ва ўрочышчы Гарадзішча, на ўзгорку, за 0,2 км ад возера Неграза. АпісаннеПляцоўка роўная, авальная, памерам 37х33 м, запятая старымі могілкамі. Магільныя ўзгоркі не прасочваюцца. На пляцоўцы шмат камянёў (многія пастаўлены вертыкальна) і каменных крыжоў. Вышыня ўзгорка, на якім размешчана гарадзішча, з паўночнага і паўднёвага бакоў не менш за 10 м, з усходняга і заходняга — 6-7 м, стромкасць схілаў 40-45°. Землянымі валамі і равамі не ўмацавана. Абследавалі: А. М. Ляўданскі (1931), А. Р. Мітрафанаў (1972), Ю. А. Заяц (1981). Культурны пласт не менш 1 м прасочваецца на ўсёй пляцоўцы і на схілах. Знойдзены абломкі штрыхаваных гліняных пасудзін, абпаленыя камяні. Гарадзішча — адно з ранніх пасяленняў культуры штрыхаванай керамікі. Аб гэтым сведчаць адсутнасць штучных умацаванняў і характар керамікі. Датуецца V—III стст. да н. э. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia