Старасты ВоласціСтарасты Воласці[1] (англ.: Thains of the Shire) — ганаровае спадчыннае званне сярод хобітаў Воласці ў легендарыуме Толкіна?!. Тытул старасты быў устаноўлены ў 379 годзе паводле летазлічэння Воласці (1979 год Трэцяй Эпохі): пасля гібелі ў 1975 годзе апошняга караля Артэдайна Арведуі і канца Паўночнага Каралеўства . Стараста мусіў «выконваць абавязкі нябытнага караля»[2] («hold the authority of the king»). У абавязкі старасты ўваходзіла скліканне народнага апалчэння і камандаванне ім, а таксама некаторыя судовыя функцыі. Нягледзячы на тое, што стараста лічыўся «намеснікам» караля ў Воласці, яго рэальная вага была нязначнай, ён амаль не ўплываў на жыццё ў краіне хобітаў. Стараста быў кіраўніком валаснога веча, абвяшчаў валасныя зборы і ваяводзіў хобіцкім рушэннем, але паколькі веча і рушэнне склікаліся толькі ў надзвычайных выпадках, якія ўжо даўно не здараліся, то старастоўства ператварылася ў звычайную адзнаку пашаны[3]. Самым галоўным родам у Воласці здаўна былі Тукі, менавіта да іх (ад Старатураў) перайшла пасада старасты, якую з таго часу і займаў нязменна найстарэйшы Тук[3]. Пасля аднаўлення Паўночнага Каралеўства (у межах Уз’яднанага Каралеўства Арнара і Гондара ) у 3019 годзе Трэцяй Эпохі (1419 год Воласці) пасада старасты засталася ў якасці каралеўскага прадстаўніка. У 1434 годзе стараста Перэгрын I быў прызначаны дарадцам Паўночнага Каралеўства. Спіс старастаў Воласці
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia