Чырвоная спасылка вядзе на яшчэ не створаны артыкул Пітэр Джон Сміт у беларускай Вікіпедыі, сіняя — на артыкул Peter John Smith у англійскай Вікіпедыі.
Нарыхтоўкі для капіявання
{{iw||||}}
{{iw|артыкул у беларускай Вікіпедыі|тэкст спасылкі|код моўнага раздзела|артыкул у іншай Вікіпедыі}}
{{iw|артыкул у беларускай Вікіпедыі|||артыкул у англійскай Вікіпедыі}}
{{iw|артыкул у беларускай і англійскай Вікіпедыі}}
Непасрэдныя спасылкі на артыкулы ў іншых моўных раздзелах Вікіпедыі маюць істотны недахоп: пасля стварэння такога артыкула ў беларускай Вікіпедыі спасылка на іншамоўны раздзел стане неактуальнай і яе будзе трэба замяніць спасылкай на беларускі артыкул, але ніхто не будзе ведаць пра яго існаванне. Шаблоны серыі «не перакладзена» паведамляюць пра з’яўленне беларускамоўнага артыкула (спасылка на які пазначаецца ў шаблоне).
Шаблоны «не перакладзена» ўжываюцца, калі маецца артыкул у іншым моўным раздзеле і лічыцца неабходным стварэнне аналагічнага беларускага артыкула. Пакуль перакладам ніхто не заняўся, шаблон ставіць каля чырвонай спасылкі на будучы беларускі артыкул спасылку на іншамоўны артыкул, які прапануецца для перакладу. Калі пераклад будзе створаны, чырвоная спасылка аўтаматычна стане сіняй спасылкай на артыкул у беларускім раздзеле Вікіпедыі і з’явіцца паведамленне пра неабходнасць прыбраць шаблон.
Пакуль беларускі аналаг іншамоўнага артыкула яшчэ не існуе, дзякуючы шаблону {{iw}} спасылка на беларускі артыкул выдзяляецца чырвоным і дазваляе, прайшоўшы па гэтай спасылцы, пачаць працу над перакладам адсутнага беларускага артыкула.
Шаблоны серыі
У серыю ўваходзяць 5 шаблонаў, якія маюць падобную функцыю і адрозніваюцца вонкавым выглядам.
Шаблон {{не перакладзена 2}} дазваляе пазначаць назву старонкі ў арыгінале бачным чынам, як з ужываннем шаблонаў серыі {{lang-en}}.
Шаблон {{не перакладзена 5}} спецыяльным чынам апрацоўвае выпадкі, калі патрэбная старонка ў беларускай Вікіпедыі існуе, але з’яўляецца перанакіраваннем. Для адпаведных паводзін у іншых шаблонах патрабуецца яўна задаць параметр r.
Вікіданыя
Замест мовы можна пазначыць значэнне d, а замест артыкула ў адпаведным раздзеле — ідэнтыфікатар элемента Вікіданых (віду Q123456). Звярніце ўвагу, што ў такім выпадку перакладзены артыкул шукаецца не ў беларускай Вікіпедыі па беларускамоўнай назве, а на Вікіданых у пазначаным элеменце. Перасылкі ў Вікіданых лічацца пры гэтым тоесным артыкулам. Часам гэта можа прыводзіць да кур’ёзаў пры існаванні артыкула ў беларускай Вікіпедыі і яго адсутнасці ў элеменце Вікіданых.
Калі старонка пазначаная ў параметры 1, ужо існуе, то спасылка на старонку ў іншамоўным раздзеле паказвацца ўжо не будзе.
Прыклад:
{{не перакладзена 5|Беларусь||en|Belarus}}
Гэты код дасць пры адлюстраванні шаблона спасылку на старонку Беларусь?!, без адлюстравання моўнай прыстаўкі.
Калі ласка, калі пабачыце такі від шаблона ў артыкуле, прыбярыце яго з артыкула, інакш ён з’явіцца ў катэгорыі «Вікіпедыя:Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена». Прыбраць шаблон лёгка: дастаткова замяніць у канструкцыі {{Не перакладзена 5|Беларусь||en|Belarus}} «Не перакладзена 5» на «subst:Не перакладзена 5».
Калі існуе перанакіраванне
Калі старонка, пазначаная ў параметры 1, ужо існуе, і гэта перанакіраванне, то спасылка на старонку ў іншамоўным раздзеле будзе паказвацца з зорачкай *, пры навядзенні на яе курсора мышы з’яўляецца каментарый з патрабаваннем прыбраць шаблон. Прыклад:
{{не перакладзена 5|РБ||en|Belarus}}
Гэты код дасць пры адлюстраванні шаблона спасылку ў беларускім раздзеле і спасылку на старонку ў іншамоўным раздзеле: РБ[en]*, пры гэтым артыкул трапляе ў катэгорыю «Запыты на замену перанакіраванняў перакладамі». Катэгорыі шаблона пры неабходнасці можна выключыць праз даданне ў шаблон параметра nocat: |nocat=1.
Калі перанакіраванне вядзе на патрэбную старонку, то варта прыбраць шаблон, замяніўшы яго звычайнай вікі-спасылкай або замяніўшы ў канструкцыі {{Не перакладзена 5|Беларусь||en|Belarus}} «Не перакладзена 5» на «subst:Не перакладзена 5».
Калі перанакіраванне вядзе не на патрэбную старонку, а, напрыклад, на артыкул з болей агульнай тэмай, то можна пакінуць шаблон, дадаўшы параметр |nocat=1 (выключыць даданне ў катэгорыю).
Калі перанакіраванне памылковае, то яго проста варта прыбраць.