Старая Рудзіца (гарадзішча)

Ста́рая Ру́дзіца[1] — гарадзішча культуры штрыхавай керамікі каля вёскі Старая Рудзіца (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці Беларусі).

Гарадзішча знаходзіцца прыкладна за 0,5 км у напрамку на захад ад вёскі. Адкрыў яго ў 1929 годзе А. М. Ляўданскі, даследаваў у 1952 годзе А. Р. Мітрафанаў. Пляцоўка гарадзішча мае памеры 52 на 48 метраў, умацавана валамі і ровам паміж імі. У час раскопак выяўлены рэшкі доўгага шматкамернага жытла слупавой канструкцыі і вогнішча. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду, гліняныя прасліцы, бронзавае драцяное кольца, спіралькі, рэшткі пласціністага ўпрыгожання.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya