СтаростваСтаро́ства або ста́раства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дзяржаўных уладаннях Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага і ў сучаснай Літоўскай Рэспубліцы, а таксама ў Галічыне ў перыяд Аўстра-Венгерскай імперыі (XIX ст.). У склад староства ўваходзілі адзін ці больш гарадоў, мястэчак і некалькі сёлаў. У Вялікім Княстве Літоўскім і ў Каралеўстве ПольскімУ Вялікім Княстве Літоўскім староства — гаспадарчая адзінка ў XVI—XVIII стагоддзях, якую вялікі князь даваў на часовае карыстанне феадалам за службу[1]. З 1562 годзе ўладальнікі старостваў уносілі ў казну на ўтрыманне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу. Перыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў. У Каралеўстве Польскім староствы (польск.: starostwo) існавалі ўжо пачынаючы з XIV стагоддзя. Староствы ўсталёўваліся на землях, якія належалі каралю Польшчы, і падаваліся дваранам у пажыццёвае карыстанне. Існавала два віды старостваў:
Літоўская рэспубліка![]() У Літоўскай Рэспубліцы староства (літ.: seniūnija)[заўв. 1] — трэці ўзровень адміністрацыйнага падзелу, з 2009 года сянюніі дзеляцца на сянюнайтыі[2]. Група сянюній утварае раён, тэрытарыяльнае самакіраванне (літ.: savivaldybė), якія ў сваю чаргу яднаюцца ў паветы. Цяпер у Літве 546 сянюній. На чале сянюніі стаіць выбарны стараста — сянюнас (літ.: seniūnas). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia