Старшы батальённы камісар
Старшы батальённы каміса́р — ва УС СССР спецыяльнае воінскае званне для старшага ваенна-палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1940—1942 гг. Папярэдняе званне — батальённы камісар, наступнае па рангу — палкавы камісар. Адпавядала воінскаму званню падпалкоўнік[1]. Гісторыя![]() Уведзена 30 ліпеня 1940 пастановай СНК СССР № 2690 ад 1 верасня 1939, абвешчана Загадам НКА № 226 от 26 ліпеня 1940. Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку або некалькі ніжэй.
Знакі адрозненняДля звання старшы батальённы камісар быў усталяваны знак адрознення ў выглядзе трох прамавугольных «шпал» у пятліцах (без эмблемы роду войскаў да 30 ліпеня 1940 і з эмблемай роду войскаў пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена). Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia