Воінскія званні Рэспублікі БеларусьУ Рэспубліцы Беларусь устаноўлены два віды воінскіх званняў — вайсковыя і карабельныя (прысвойваюцца вайскоўцам рачных падраздзяленняў Памежнай службы). Перад званнем вайскоўца, які праходзіць службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі», напрыклад «гвардыі сяржант». Воінскае званне афіцэра, які мае ваенна-уліковую спецыяльнасць і вышэйшую адукацыю юрыдычнага або медыцынскага (ветэрынарнага) профілю, дапаўняецца адпаведна словамі «юстыцыі» або «медыцынскай службы», напрыклад «лейтэнант юстыцыі», «маёр медыцынскай службы». Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву», напрыклад «яфрэйтар рэзерву». Воінскае званне грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе або адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» або «у адстаўцы». Склад вайскоўцаўАдпаведна артыкулу 54 закона Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ва Узброеных Сілах і іншых вайсковых фарміраваннях існуюць наступныя рангі ваеннаслужачых і воінскія званні: Вайсковыя званні
Карабельныя званні
Парадак прысваення воінскіх званняўВоінскія званні ў адпаведнасці з артыкулам 55 названага закона надаюцца: палкоўніка (капітана 1-га рангу) і вышэйшых афіцэраў -прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) уключна — службовымі асобамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй. Парадак прысваення першага воінскага званняВоінскае званне «радавы» прысвойваецца:
Першае воінскае званне сяржанцкага складу «малодшы сяржант» прысвойваецца:
Прысваенне чарговага воінскага званняЧарговае воінскае званне прысвойваецца ваеннаслужачаму пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну выслугі ў папярэднім воінскім званні, калі ён займае пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне, роўнае або больш высокае, чым тое, якое прысвойваецца. Для ваеннаслужачых складу «салдаты і сяржанты» ўстанаўліваюцца наступныя тэрміны выслугі ў воінскіх званнях: радавы — тры месяца; малодшы сяржант — тры месяца; сяржант — тры месяца; старшы сяржант — тры месяца; старшына — не ўстанаўліваецца. Ваеннаслужачым, якія маюць воінскае званне «сяржант», «старшы сяржант», чарговае воінскае званне на адну прыступку вышэй прадугледжанага па займаемай штатнай пасадзе можа быць прысвоена ў парадку заахвочвання. Воінскае званне «яфрэйтар» можа быць прысвоена радавому, які назначаны на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне «яфрэйтар», а таксама ў парадку заахвочвання. Ваеннаслужачыя могуць быць пазбаўлены воінскага звання па прыгавору суда або Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Грамадзяне, якія былі пазбаўлены воінскага звання па прыгавору суда, пасля зняцця або пагашэння судзімасці могуць быць адноўлены ў ранейшым воінскім званні службовымі асобамі, якія маюць права прысвойваць гэта воінскае званне, у адпаведнасці з заканадаўствам. Грамадзяне, якія былі пазбаўлены воінскага звання па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, могуць быць адноўлены ў ранейшым воінскім званні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Гістарычныя звесткіНа існаванне сучаснай сістэмы воінскіх званняў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь сур’ёзны ўплыў аказалі традыцыі Савецкай Арміі і арміі Расійскай імперыі, у шэрагах якіх беларусы служылі ў ХІХ—ХХ стагоддзях. У перыяд існавання ўласнай беларускай дзяржаўнасці ў форме Вялікага Княства Літоўскага, на сістэму воінскіх званняў арміі Вялікага Княства Літоўскага сур’ёзны ўплыў аказвала армія Польскага каралеўства. Так, напрыклад званню «малодшы лейтэнант» адпавядала званне «харунжы», званню «лейтэнант» адпавядала званне «падпаручнік», званню «старшы лейтэнант» адпавядала званне «паручнік», званню «капітан» у кавалерыі ВКЛ адпавядала званне «ротмістр». Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia