Старынкаўскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)
Стары́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старынка. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старынкаўскі (Старынскі) сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старынкаўскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[1]. 30 студзеня 1992 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Каменкаўскага сельсавета. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia