Каменкаўскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)
Ка́менкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старая Каменка. Утвораны 21 жніўня 1925 года як Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 30 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынкаўскага сельсавета. 17 ліпеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кабінагорскага сельсавета[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Агеева, Благадаць, Васход, Дубна, Казакоўка, Крамянка, Новая Каменка, Старая Каменка і Сычын. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia