Старыя хрысціянскія могілкі (Верхнядзвінск)
Старыя хрысціянскія могілкі, таксама Старыя могілкі, Гарадскія могілкі — могілкі ў Верхнядзвінску. Знаходзяцца ў цэнтральнай частцы горада паміж ракой Заходняя Дзвіна і вуліцай Савецкай. Старэйшы і буйнейшы некропаль горада. Могілкі займаюць плошчу каля 17 гектараў і размешчаны на прыродным узгорку (у цэнтры), надпоймавай правабярэжнай тэрасе Дзвіны (заходняя частка) і раўніне ўздоўж вуліцы Савецкай (усходняя частка). Дакладны час узнікнення могілак невядомы. Самыя старыя з захаваўшыхся падаванняў датуюцца канцом XVIII — пачаткам ХІХ стагоддзя. На той час могілкі знаходзіліся па-за межамі населенага пункта прыкладна за 500 метраў на поўдзень ад жылой забудовы Дрысы. З часам, з-за таго, што развіццё мястэчка (пазней — горада) было абмежавана рэкамі Дзвіна і Дрыса амаль з усіх бакоў, акрамя паўднёвага, могілкі хутка апынуліся аточанымі жылой забудовай. Пэўны час могілкі з’яўляліся фактычна мяжой населенага пункта, за якой пачыналіся Полацкі тракт (на паўднёвы ўсход) і Дзісненскі тракт (на поўдзень узжоўж Дзвіны). Да апоўняй чвэрці ХХ стагоддзя на пагорку ў цэнтры могілак існавала драўлялая праваслаўная царква, пабудаваная ў ХІХ стагоддзі ў традыцыях беларускага драўлянага дойлідства, якая ў савецкія часы не выкарыстоўвалася. Храм меў высокую страху з дранкі альбо гонты, з двума крутымі скатамі. У 1990 годзе царква была разабрана на бярвенні, перавезена ў мястэчка Асвея, дзе была адноўлена і сёння лічыцца самым паўночным храмам Беларусі. Захавалася ўваходная брама з паўцыркульным праёмам ля паўнона-ўсходняга кута, пабудаваная з чырвонай цэглы ў ХІХ стагоддзі ў неараманскім стылі. Вянчае браму праваслаўны крыж, усталяваны ўжо ў ХХІ стагоддзі. Таксама часткова захавалася цэнтральная алея могілак, якая вяла ад брамы да царквы. Асноўная маса пахаванняў маркіравана як хрысціянскія: праваслаўныя, каталіцкія, лютэранскія і інш. (маюць адпаведны крыж), сустракаюцца пахаванні без пазначэння канфесійнай прыналежнасці ці маркіраваныя пяціканцовай зоркай. Да канца ХХ стагоддзя гэта былі асноўныя (акрамя Яўрэйскіх) могілкі горада. Са з’яўленнем новых гарадскіх камунальных могілак у лясным масіве паміж вёскамі Яніна і Бялькоўчына на паўночны ўсход ад горада могілкі на беразе Дзвіны пачалі пазначаць «старымі» ці «гарадскімі». Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia