Стары Самбір
Стары Самбар ці Стары Самбір[1] (укр.: Старий Самбір) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Старасамбірскага раёна. Размешчаны на рацэ Днестр за 80 км на паўднёвы захад ад Львова. ГісторыяУпершыню горад згадваецца пад назвай Самбір у Васкрасенскім летапісе пад 1071 г. Калі паселішча ў 1241 г. зруйнавалі татары, частка жыхароў перасялілася ў сяло Пагоніч, якое затым атрымала назву Новы Самбір. З 1390 г. старое паселішча стала называцца Старым Самбарам ці Старым горадам — у адрозненне ад новага Самбара. Хутка Новы Самбар стаў проста Самбарам. 1301 — у манастыры каля Старога Самбора пахаваны князь Леў Данілавіч, сын караля Данілы Галіцкага. 1375 — горад стаў цэнтрам павета. 1553 — Стары Самбір атрымаў прывілей на Магдэбургскае права. Найстаражытнейшым заняткам насельніцтва было рамяство, асабліва ткацтва. У XVI ст. тут ужо існавалі пякарскі, кавальскі, ткацкі, шавецкі, кравецкі і кушнерскі цэхі. Стары Самбір быў значным гандлёвым цэнтрам, дзе адбываліся жва кірмашы і штотыднёвыя таргі. У 1659 г. горад атрымаў права склада купецкіх тавараў у гандлёвыя дні, гэта значыць прыезджыя купцы павінны былі выстаўляць свой тавар на продаж і толькі непрададзеныя тавары можна было везці далей. 13 кастрычніка 1648 г. Стары Самбір заваявалі войскі Багдана Хмяльніцкага. 1650 — кароль Ян II Казімір пацвердзіў прывілеі горада. 1690 — горад пацярпеў ад саранчы, а ў 1705 г. — ад эпідэміі чумы. 1753 — каталіцкі біскуп Вацлаў Серакоўскі асвяціў касцёл у Старым Самбары. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад адышоў да Аўстрыі. 1837 — землятрус знішчыў горад. З таго часу яно не мела ўжо значнай ролі ў рэгіёне, затое квітнеў новы Самбар. 1870 — праз горад прайшла чыгунка. У 1918—1939 гг. горад уваходзіў у склад Другой Польскай Рэспублікі. Помнікі даўніны
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia