Статыстыка БольцманаСтаты́стыка Бо́льцмана — раздзел статыстычнай фізікі, які вывучае ўласцівасці сістэм неўзаемадзейных часціц (электронаў, атамаў, малекул), што рухаюцца паводле законаў класічнай механікі. Распрацавана ў 2-й палавіне 19 ст. Дж. К. Максвелам і Л. Больцманам. Ва ўмовах цеплавой раўнавагі стан ідэальнага газу апісваецца функцыяй размеркавання дзе C — нарміровачная канстанта, E — поўная механічная энергія (сума кінетычнай і патэнцыяльнай энергій часціцы), k — пастаянная Больцмана, T — абсалютная тэмпература. Функцыя f называецца размеркаваннем Максвела—Больцмана, з якога вынікае закон раўнамернага размеркавання кінетычнай энергіі па ступенях свабоды малекул: на кожную ступень свабоды прыпадае ў сярэднім энергія 1/2 kT. Статыстыкай Больцмана карыстаюцца ў тых выпадках, калі квантавыя эфекты ў руху часціц можна не ўлічваць. Крытэрый яе дастасавальнасці дзе m — маса часціцы, n — канцэнтрацыя часціц, h — пастаянная Планка. Гэты крытэрый практычна выконваецца для малекул звычайных газаў і электронаў праводнасці ў паўправадніках. Для мікрачасціц статыстыка Больцмана недакладная і замяняецца статыстыкай Бозе—Эйнштэйна або Фермі—Дзірака (гл. квантавая статыстыка). Статыстыкай Больцмана шырока карыстаюцца ў кінетычнай тэорыі газаў, фізіцы паўправаднікоў, фізіцы плазмы, тэорыі электрычных і магнітных з'яў у рэчыве і іншых галінах фізікі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia