Кінетычная тэорыя газаўКінеты́чная тэо́рыя газаў тлумачыць тэрмадынамічныя ўласцівасці рэчываў у газападобным стане, зыходзячы з іх малекулярнай будовы і таго, што кожная малекула газу рухаецца па законах механікі. Яна прыдатная для цел, уласцівасці якіх адпавядаюць уласцівасцям ідэальных газаў. Асноўныя палажэнні малекулярна-кінетычнай тэорыіМалекулярна-кінэтычная тэорыя (скарочана МКТ) узнікла ў XIX стагоддзі і якая разглядае будову рэчыва, у асноўным газаў, з пункту гледжання трох асноўных набліжана верных палажэнняў:[1]
МКТ у свой час была адной з самых паспяховых фізічных тэорый і была пацверджана цэлым шэрагам вопытных фактаў. Асноўнымі доказамі палажэнняў МКТ сталі:
На аснове МКТ развіты цэлы шэраг раздзелаў сучаснай фізікі, у прыватнасці, фізічная кінетыка і статыстычная механіка. У гэтых раздзелах фізікі вывучаюцца не толькі малекулярныя (атамныя або іонныя) сістэмы, якія знаходзяцца не толькі ў «цеплавым» руху, і ўзаемадзейнічаюць не толькі праз абсалютна пругкія сутыкнення. Асноўнае ўраўненне МКТ звязвае макраскапічныя параметры (ціск, аб’ём, тэмпература) тэрмадынамічнай сістэмы з мікраскапічнымі (маса малекул, сярэдняя хуткасць іх руху). Асноўнае ўраўненне кінетычнай тэорыіАсноўнае ўраўне́нне кінетычнай тэорыі вызначае залежнасць ціску газу ад кінетычнай энергіі яго малекул. З гэтага ўраўнення вынікае, што тэмпература цела ёсць мера кінетычнай энергіі яго часціц.
дзе — шчыльнасць газа; — сярэднеквадратычная хуткасць руху яго малекул. ВывадРазгледзім ідэальны газ, які знаходзіцца ў зачыненым сасудзе, які мае форму паралелепіпеда са сценкамі плошчы , адлегласць між якімі складае . Сутыкненні малекул са сценкамі з'яўляюцца пругкімі. Гэта значыць, што малекулы захоўваюць сваю хуткасць, яле змяняюць яе напрамак на супрацьлеглы (дакладней, змяняецца на супрацьлеглую велічыня праекцыі вектара хуткасці на напрамак нармалі да сценкі. Змяненне імпульса малекулы пры гэтым складае
дзе — маса малекулы. Сутыкненні малекулы са сценкай адбываюцца праз час
Адсюль вынікае, што сярэдняя сіла, з якой малекула ўздзейнічае на сценку, складае
Агульная сіла ўздзеяння газу на сценку складаецца з N складнікаў, дзе N — колькасць малекул у сасудзе.
дзе — сярэднеквадратычная хуткасць руху малекул па восі x. Калі выразіць колькасць малекул праз іх канцэнтрацыю n (колькасць, аднесеную да аб'ёму), атрымаем
дзе V — аб'ём сасуда, — шчыльнасць газу. Паколькі ціск — гэта сіла, аднесеная да плошчы, то
Паколькі і, у той жа час, , то Такім чынам,
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia