Стаўпішча
Стаўпі́шча[1] (трансліт.: Staŭpišča, руск.: Столпище) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мышкавіцкага сельсавета. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Кіраўск[2], за 93 км ад Магілёва[2], за 20 км ад чыгуначнай станцыі Беразіна[2], за 3 км ад аўтамабільнай дарогі М5[3], прыкладна за 1,5 км ад аўтамабільнай дарогі Р93[3]. У напрамку на захад ад вёскі знаходзіцца выток ракі Даранка (прыток Алы). ГісторыяВядома з 1560 года[2] як сяло ў дзяржаўнай уласнасці Бабруйскага староства Вялікага Княства Літоўскага. З 1621 года было ва ўладанні С. Рагозы. У 1738 годзе ў Стаўпішчы налічвалася 27 гаспадарак. У другой палове XVIII стагоддзя вёска была цэнтрам староства. У 1766 годзе сяляне ўзнялі паўстанне, якое ахапіла і большую частку Любоніцкага староства. Паўстанне было задушана, а яго кіраўнікі П. Лагойка, Л. Самадзелка, М. Пячонка пакараныя смерцю. З 1793 года вёска ў Бабруйскім павеце Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў Стаўпішчы 100 двароў, 724 жыхары[2]. Дзейнічалі школа, 2 ветракі, 2 крупадзёркі, цагельны завод, бровар, хлебазапасны магазін. З 1916 года працавала народнае вучылішча. З 20 жніўня 1924 года Стаўпішча ў Бабруйскім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Кіраўскім раёне. Вёска была цэнтрам калгаса імя Кірава[4]. Да 22 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Казуліцкага сельсавета[5]. Насельніцтва
ІнфраструктураДзейнічаюць: Аддзяленне «Стаўпішча» ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага, спажывецкі кааператыў па газіфікацыі «Стаўпішча-2019», фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, базавая школа, аддзяленне сувязі. Памятныя мясціныКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia