Стаўрыдавыя
Стаўрыдавыя (лац.: Carangidae) — сямейства марскіх прамянёвапёрых рыб, якія жывуць у цёплых водах сусветнага акіяна. АпісаннеНасельнікі пераважна марскіх, радзей саланаватых вод у раёнах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Прадстаўнікі сямейства звычайна маюць сціснутае па баках цела, але форма цела можа быць вельмі разнастайная. Маюць два спінных плаўніка. Пярэдні спінны плаўнік з 3-9 шыпамі, другі больш доўгі складаецца з 18-37 мяккіх пёраў. Уздоўж бакавой лініі часта выступаюць калючыя касцяныя пласцінкі. Хваставы плаўнік шырока раздвоены. Спосаб жыццяХуткія драпежнікі насяляюць сярод рыфаў і ў адкрытым акіяне. Некаторыя харчуюцца дновымі бесхрыбтовымі. Часта вядуць стайны лад жыцця. Усяго ў сямейства ўваходзіць больш за 30 родаў, якія ўключаюць каля 200 відаў. У водах Расіі жыве 6 відаў. Многія стаўрыдавыя гэта буйныя рыбы, важныя ў прамысловым рыбалоўстве. Найбольш вядомыя прадстаўнікі сямейства — уваходзяць у род стаўрыды (Trachurus), які ўключае каля 12 відаў. Аднак пад назвай «Стаўрыда» у продаж паступаюць некаторыя віды з іншых родаў сямейства стаўрыдавых. Некаторыя віды стаўрыдавых, якія маюць прамысловае значэнне:
Роды
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia