Стаўрыды
Стаўры́ды[1] (Trachurus) — род марскіх драпежных рыб з сямейства Стаўрыдавыя (Carangidae) атрада Акунепадобныя (Perciformes). НазваЛацінская назва роду паходзіць ад грэчаскіх слоў trachys — «грубы», і oura — «хвост». АпісаннеЦела рыбы падоўжанае, верацянападобнае. Даўжыня ў сярэднім каля 30 сантыметраў, але можа дасягаць 70, канчаецца тонкім хваставым сцяблом і шырока раздвоеным хваставым плаўніком. Два спінныя плаўнікі. На падхваставым плаўніку ёсць два вострыя прамяні. Вага ў сярэднім каля 300 грам, але можа дасягаць больш за 1 кілаграм. Луска дробная, на бакавой лініі знаходзяцца касцяныя пласцінкі з шыпамі, якія абараняюць рыбу ад драпежнікаў. Кормяцца дробнай рыбай і ракападобнымі[1]. ВідыНайбольш вядомыя[1] віды: стаўрыда звычайная (Trachurus trachurus L., 1758), стаўрыда міжземнаморская (Trachurus mediterraneus Steindachner, 1868) Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia