Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,07 км, найбольшая шырыня 0,76 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 2,9 м, сярэдняя каля 1,6 м. Катлавіна Страдані рэшткавага тыпу, размешчана сярод верхавога балота. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія ўтварае 3 залівы. Берагі нізкія, вышынёй да 0,5 м. Берагі тарфяністыя, у залівах сплавінныя, на мысах пясчаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—300 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем.
Возера дыстрафіруючае, зарастае да глыбіні 1,7 м. Шырыня прыбярэжнай паласы расліннасці (чарот, трыснёг) складае 30—80 м. З возера выцякае ракаМарынец.
Рачэўскі А. М. Страдань // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 192. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)